::
У нашай Жэнечкі беда стала / песня, тэкст,аўдыё — в. Ганчарова, Сенненскі раён
Загаловак / інцыпіт
У нашай Жэнечкі беда стала
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ў нашае Жэнечкі беда стала,
Ў нашаей Жэнечкі беда стала, збегла
Кабыла-жэрабятніца збегла,
Кабыла-жэрабятніца звізла,
Скрыначку малёванаю ай звізла,
Скрыначку малёванаю ай звізла,
Дачушку гадуванаю ай звізла
Дачушку гадуваную ў нашае
Анечкі прыбыль стала ў нашае
Анечкі прыбыль стала прыбегла
Кабыла-жэрабятніца прыбегла,
Кабыла-жэрабятніца прывезла
Скрыначку малюванаю прывезла, //
Дачушку гадуваную прывезла, //
Скрыначку і з замочкам прывізла, //
Дачушку і з вяночкам прывізла,
Дачушку і з вяночкам.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.12.2024 02:15:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.