::
Да пайдзём, сястрыцы / песня, тэкст,аўдыё — в. Канчане, Гарадоцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да пайдзём, сястрыцы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ды пайдзем, сястрыцы, пад ясну зорыцу
Ночка мала купальная

Набером, сястрыцы, жоўтага пясочку
Ночка мала купальная

Пасеем, сястрыцы, у таткі на дварочку
Ночка мала купальная

А знаці-пазнаці, пясочак ня ўзойдзе
Ночка мала купальная

Пясочак ня узойдзе, нам ў таткі ня жыці
Ночка мала купальная

Ды пойдзем, сястрыцы, пад ясну зорыцу
Ночка мала купальная

Набером, сястрыцы, яравой пшаніцы
Ночка мала купальная

Пасеем, сястрыцы ў свёкра на дварочку
Ночка мала купальная

А знаці-пазнаці пшаніца узойдзе
Ночка мала купальная

Пшаніца узойдзе, нам ў свёкаркі жыці
Ночка мала купальная

Нам у свёкаркі жыці, варот не крушыці(?)
Ночка мала купальная
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.04.2024 08:13:42

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.