Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Каляндарна-песенная традыцыя Беларускага Панямоння ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. П. Касцюкавец [Электронны рэсурс] / склад. Т. Канстанцінава, Н. Даніловіч. – Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2018. – 2 электрон. апт. дыска (CD-RОM): гуч., брашура (39 с.). – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі : вып. 11).
Вокладка
Апісанне
Калекцыя «Каляндарна-песенная традыцыя Беларускага Панямоння ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. П. Касцюкавец» (аўтары-складальнікі Т. Канстанцінава, Н. Даніловіч) доўжыць, па-першае, «рэгіянальную» лінію серыі, па-другое, лінію, скіраваную на паказ рарытэтных экспедыцыйных запісаў аднаго збіральніка. У калекцыю ўваходзяць два кампакт-дыскі, складзеныя аўтарамі на аснове палявых аўдыяфіксацый Л. П. Касцюкавец.
Ларыса Піліпаўна Касцюкавец (1939–2014) — вядомы беларускі музыколаг, доктар мастацтвазнаўства, навуковая дзейнасць якога прысвечана распрацоўцы праблем гісторыі музыкі, музычнай фалькларыстыкі і медыевістыкі. Экспедыцыйнае даследаванне традыцыйнай музычнай культуры Беларусі — значны напрамак у яе шматграннай прафесійнай дзейнасці, якая ахоплівае паўстагоддзя (1965–2014 гг.).
Кіраўніком музычна-этнаграфічнай палявой практыкі студэнтаў Л. П. Касцюкавец няспынна з’яўлялася на працягу 43 гадоў — з 1972 да апошняга года жыцця (з 1989 г. нязменным асістэнтам, а з 2008 г. паўнавартасным сукіраўніком экспедыцый, якія ўзначальвала Л. П. Касцюкавец, з’яўлялася выпускніца яе спецкласа Лілія Фаільеўна Баранкевіч /Шамсутдзінава/).
За гэты час Касцюкавец было абследавана 66 раёнаў усіх абласцей Беларусі, дзвюх абласцей Расіі і дзвюх абласцей Украіны.
Пра зацікаўленасць даследчыцы ў вывучэнні этнамузычнай культуры Беларускага Панямоння сведчаць
шэсць маштабных экспедыцый, праведзеных пад яе кіраўніцтвам на гэтых тэрыторыях:
1978 г. — Гродзенскі, Іўеўскі, Навагрудскі раёны;
1983 г. — Зэльвенскі, Свіслацкі, Слонімскі раёны;
1987 г. — Ашмянскі і Смаргонскі раёны;
1991 г. — Мастоўскі і Шчучынскі раёны;
1992 г. — Іўеўскі, Воранаўскі і Навагрудскі раёны;
2011 г. — Астравецкі раён.
«Гродзенскі фоназбор» Л. П. Касцюкавец складаецца з узораў розных гісторыка-стылявых пластоў і дае магчымасць раскрыць асаблівасці этнамузычнага ландшафту значнай часткі заходнебеларускіх тэрыторый.
Для аўдыявыдання «Каляндарна-песенная традыцыя Беларускага Панямоння ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. П. Касцюкавец», прысвечанага 80-годдзю са дня нараджэння даследчыцы, былі адабраны найбольш
рэпрэзентатыўныя гучанні, прыналежныя абрадавым спеўным практыкам гадавога земляробчага кола.
У СD 1 (30 трэкаў) уключаны старажытна-абрадавыя песенныя ўзоры і псальмы, прымеркаваныя да каляднага і велікоднага перыядаў, а таксама этнаграфічныя расказы і рацэі.У СD 2 (29 трэкаў) увайшлі строга прымеркаваныя песенныя ўзоры веснавога (юраўскія),
летняга (купальскія, жніўныя, дажыначныя) і восеньскага перыядаў, умоўна прымеркаваныя жніўная, пакосная і пастухоўская, этнаграфічная інфармацыя.
Трэкліст
CD 1
- Ой, хадзіла пава па балоця («паставая», калядная)
Зап. у 1987 г. у в. Горная Ашмянскага р-на ад Гайдукевіч Стэфаніі Фёдараўны (1927), Казлоўскай Алены Аляксандраўны (1934). ФЭ 646271 - Ой, лятала пава па балоця («калядная паненке»)
Зап. у 1987 г. у в. Пашкішкі Ашмянскага р-на ад Мушніцкай Марыі Фадзееўны (1906), Зыковіч Яўгеніі Іосіфаўны (1913), Багушэвіч Францішкі Іванаўны (1921). ФЭ 646263 - Устань рана, пірапёлачка («калядная дзяўчыне»)
Зап. у 1987 г. у в. Карабы Ашмянскага р-на ад Сазановіч Ганны Гаўрылаўны (1898). ФЭ 646264 - Ой, чаму ты, стары, да й ні жэнісся («кудзелю пралі, вечарушкі спраўлялі», «каляда старым хлопцам»)
Зап. у 1987 г. у в. Доргішкі Ашмянскага р-на ад Янушкевіч Яніны Антонаўны (1929), Вайцяховіч Сафіі Флёрыянаўны (1921), Вайцяховіч Браніславы Іванаўны (1928), Янушкевіч Галіны Іванаўны (1930). ФЭ 646254 - Да чаму ты, стары, да ня жэнісся («паставая старому», калядная)
Зап. у 1987 г. у в. Крэва Смаргонскага р-на ад Астаповіч Лідзіі Восіпаўны (1918). ФЭ 646275 - А ў заянькі да тры думанькі («балада паненке у пост»)
Зап. у 1987 г. у в. Карабы Ашмянскага р-на ад Мазалёвай Меланні Валяр’янаўны (1936) ФЭ 646265 - А скажыце, а хадзілі вот па хатам (расказ як «хадзілі па хатам на Тры каралі»)
Lingu palingu balci suoleliai («па-літоўску календа», «на Каляды», «дзяўчыне спявалі»)
Эта калядная песня (каментарый пра змест каляднай)
Зап. у 2011 г. у в. Петрыкі Астравецкага р-на ад Мажэйка Марыі Юльянаўны (1923, в. Гіры). ФЭ 1Е330 / 25, 26 - Dzisiaj w Betleem wesoła nawina («kolęnda», калядная псальма)
Зап. у 1992 г. у в. Урцішкі Іўеўскага р-на ад Кулеш Станіславы Іванаўны (1936), Бутурля Веры Уладзіміраўны (1942), Дзедуль Яніны Валяр’янаўны (1930), Казлоўскай Станіславы Антонаўны (1929), Ламаш Ядзвігі Браніславаўны (1936), Палітэвіч Фэлі Аўгусцінаўны (1927), Кеўра Лёні Казіміраўны (1935), Вырастка Лёні Іванаўны (1933), Дзедуль Яніны Іосіфаўны (1924), Гарбач Яніны Іванаўны (1924), Гарбач Яніны Іванаўны (1941), Казлоўскага Восіпа Лявонцьевіча (1933), Лужко Восіпа Феліксавіча (1927), Куляша Вацлава Уладзіміравіча (1946). ФЭ 646429 - Z narodzenia Pana dzisiej wesoły («pastoralka», калядная псальма)
Зап. у 1992 г. у в. Урцішкі Іўеўскага р-на ад Кулеш Станіславы Іванаўны (1936), Бутурля Веры Уладзіміраўны (1942), Дзедуль Яніны Валяр’янаўны (1930), Казлоўскай Станіславы Антонаўны (1929), Ламаш Ядзвігі Браніславаўны (1936), Палітэвіч Фэлі Аўгусцінаўны (1927), Кеўра Лёні Казіміраўны (1935), Вырастка Лёні Іванаўны (1933), Дзедуль Яніны Іосіфаўны (1924), Гарбач Яніны Іванаўны (1924), Гарбач Яніны Іванаўны (1941), Казлоўскага Восіпа Лявонцьевіча (1933), Лужко Восіпа Феліксавіча (1927), Куляша Вацлава Уладзіміравіча (1946). ФЭ 646429 - Wśród nocnaj ciszy («kolęnda», калядная псальма)
Зап. у 1992 г. у в. Старчаняты Іўеўскага р-на ад Трэцякевiч Юзэфы Iосiфаўны (1927), Казак Ганефы Іосіфаўны (1922). ФЭ 646433 - Pojdzmy wszystcy do stajenki («kolęnda», калядная псальма)
Зап. у 1983 г. у в. Грыцкавічы Зэльвенскага р-на ад Кавалевіча Уладзіміра Людвікавіча (1931). ФЭ 2Е350 / 3 - Нова радасць стала (калядная псальма)
Зап. у 1983 г. у в. Грабава Зэльвенскага р-на ад Шабун Алены Уладзіміраўны (1928), Сліж Марыі Васільеўны (1942), Дзягель Дар’і Уладзіміраўна (1936), Фідзеня Марыі Сцяпанаўны (1917). ФЭ 2Е343 / 7 - Gdy się Chrystus rodzi («kolęnda», калядная псальма)
Зап. у 2011 г. у в. Варняны Астравецкага р-на ад Шэміс Алены Эдвардаўны (1931, в. Чыжоўшчына), Ігнатовіч Ядзвігі Іванаўны (1929, в. Кулішкі), Гламбоцкай Марыі Антонаўны (1935, в. Кулішкі). ФЭ 1Е335 / 36 - A cóż tę Dzieciną będziem czynili («kolęnda», калядная псальма)
Зап. у 1992 г. у в. Старчаняты Іўеўскага р-на ад Трэцякевiч Юзэфы Iосiфаўны (1927), Казак Ганефы Іосіфаўны (1922). ФЭ 646433 - Добры вечар, пан коханы («wielkanocna хлопцам», валачобная)
Зап. у 1992 г. у в. Новая Казакоўшчына Воранаўскага р-на ад Янкоўскага Зыгмунта Мацвеевіча (1929). ФЭ 646425 - Добры вечар, паненэчка («велікодная паненцы», валачобная)
Зелёна вёсна росквіта (рацэя)
Зап. у 1992 г. у в. Салішкі Воранаўскага р-на ад Сакалоўскай Марыі Уладзіміраўны (1942), Ракей Альфрэды Адольфаўны (1942), Мацкевіч Генуэфы Аляксандраўны (1936), Арабчык Галіны Станіславаўны (1950). ФЭ 646428 - Дзень васолай і гадзінны («кавалеру, панічу», валачобная)
На гары Галгофі (рацэя)
Зап. у 1992 г. у в. Крывічы Іўеўскага р-на ад Гарэліка Паўла Аляксандравіча (1915). ФЭ 646445 - Ой, дзень добры, паненэчка («вельканоцная дзеўке», валачобная)
Зап. у 1987 г. у в. Доргішкі Ашмянскага р-на ад Янушкевіч Яніны Антонаўны (1929), Вайцяховіч Сафіі Флёрыянаўны (1921), Вайцяховіч Браніславы Іванаўны (1928), Янушкевіч Галіны Іванаўны (1930). ФЭ 646254 - Ў канцы сяла да стаяла вярба («валачобная дзяўчыне»)
Зап. у 1983 г. у в. Вострава Зэльвенскага р-на ад Біч Соф’і Георгіеўны (1930), Сідор Ганны Сцяпанаўны (1939), Сідор Ніны Барысаўны (1943), Сергіеня Валянціны Якаўлеўны (1931). ФЭ 2Е344 /9 - Ой, хадзіла паванька дай па мураўцы («валачобная дзяўчыне»)
Зап. у 1983 г. у в. Рудзевічы Зэльвенскага р-на ад Мяхуты Уладзіміра Антонавіча (1911). ФЭ 2Е345 /24 - Добры вечар, млода Гэля («алалынка», валачобная)
Зап. у 2011 г. у в. Быстрыца Астравецкага р-на ад Макевіч Марыі Браніславаўны (1940), Сымановіч Яніны Іосіфаўны (1927), Тамашэвіч Галены Антонаўны (1935, в. Кланішкі), Віюк Станіславы Адамаўны (1926). ФЭ 1Е324 / 4 - Як некалі лалоўнікі хадзілі (расказ пра валачобны абход)
Lecą, lecą dwa goląbeczki («лалымка», валачобная)
Зап. у 2011 г. у в. Міхалішкі Астравецкага р-на ад Корвель Уладзіславы Яфімаўны (1938, в. Бабічы). ФЭ 1Е319 / 14 - Добры вечар, паненачка («валачобная дзяўчыне»)
Зап. у 1978 г. у в. Любча Навагрудскага р-на ад Равінскай Сафіі Міхайлаўны (1917). ФЭ 2Е38 / 9 - Добры вечар, паненачка («валачобная паненцы»)
Зап. у 1992 г. у в. Латэўка Іўеўскага р-на ад Свёклы Соф’і Канстанцінаўны (каля 70 гадоў). ФЭ 646437 - Валачобная (найгрыш на скрыпцы)
Зап. у 1991 г. у в. Ланцавічы Мастоўскага р-на ад Мякекі Паўла Уладзіміравіча (1921). ФЭ 2Е318 / 14. - «Канапелька» (велікодная псальма, найгрыш на скрыпцы)
Зап. у 1991 г. у в. Ланцавічы Мастоўскага р-на ад Мякекі Паўла Уладзіміравіча (1921). ФЭ 2Е318 / 13 - Wesoły nam dziś dzień nastał («wielkanocna», велікодная псальма)
Зап. у 2011 г. у в. Быстрыца Астравецкага р-на ад Макевіч Марыі Браніславаўны (1940), Сымановіч Яніны Іосіфаўны (1927), Тамашэвіч Гэлены Антонаўны (1935, в. Кланішкі), Віюк Станіславы Адамаўны (1926). ФЭ 1Е324 / 8 - Chrystus zmartwychwstan jest («wielkanocna», велікодная псальма)
Зап у 2011 г. у в. Ізабеліна Астравецкага р-на ад Шкабара Дануты Іосіфаўны (1946), Іваніцкай Люцыі Іосіфаўны (1950, в. Келёйці). ФЭ 1Е330 / 2 - Хрыстос васкрэс і дзверы рая (велікодная псальма)
Зап. у 1991 г. у в. Нацкава Мастоўскага р-на ад Сабасцян Ірыны Міхайлаўны (1938), Качук Лідзіі Іванаўны (1937), Васілеўскай Марыі Сямёнаўны (1929). ФЭ 2Е320 / 20 - Wesoły nam dziś dzień nastał («васольная псальма»)
Зап. у 1992 г. у в. Новая Казакоўшчына Воранаўскага р-на ад Янкоўскага Зыгмунта Мацвеевіча (1929). ФЭ 646425
CD 2
- Святоя Юр’я, дзе ты было? (юраўская)
Зап. у 1991 г. у в. Займішча Мастоўскага р-на ад Саўчук Зосі Міхайлаўны (1921, в. Зачэпічы). ФЭ 2Е306 / 5 - Ой, і выйдзьма, выйдзьма на гору («юр’я»)
Зап. у 1991 г. у в. Стукалы Мастоўскага р-на ад Парфяновіч Ганны Іосіфаўны (1935), Сухоцкай Зінаіды Іванаўны (1929). ФЭ 2Е307 / 18 - А дзе ты, Юр’я, расіўся («юраўская», фрагмент)
Заклікалі Юр’я, да? (расказ як Юр’я клікалі)
Зап. у 1987 г. у в. Плябанцы Ашмянскага р-на ад Зінкевіч Ядзвігі Валяр’янаўны (1913) – спеў і расказ, Жызнеўскай Яніны Францаўны (1911) – спеў. ФЭ 646258 - Дзе ты, Юр’я, радзіўся («юраўская»)
Зап. у 1987 г. у в. Доргішкі Ашмянскага р-на ад Янушкевіч Яніны Антонаўны(1929). ФЭ 646254 - Разгуляўся Юр’ёў конь («юраўская»)
Зап. у 1987 г. у в. Карабы Ашмянскага р-на ад Мазалёвай Меланні Валяр’янаўны (1936). ФЭ 646261 - А на Яна (расказ пра купалле)
Сягодня Купайло, а узаўтра Ян («купальская»)
Зап. у 1991 г. у в. Асаўляны Мастоўскага р-на ад Аўчарык Лідзіі Іосіфаўны (1928). ФЭ 2Е313 / 7, 8 - Соўняйко! Янова ночка невялiчкая («янаўская», купальская)
Зап. у 1992 г. у в. Крывічы Іўеўскага р-на ад Гарэлік Алены Іванаўны (1913). ФЭ 646446 - Да дай, Божа, пагодачку («жніво»)
Зап. у 1987 г. у в. Доргішкі Ашмянскага р-на ад Янушкевіч Яніны Антонаўны (1929), Вайцяховіч Сафіі Флёрыянаўны (1921), Вайцяховіч Браніславы Іванаўны (1928), Янушкевіч Галіны Іванаўны (1930). ФЭ 646254 - Да ў мяжу, жнейкі, у мяжу (жніўная)
Зап. у 1987 г. у в. Плябанцы Ашмянскага р-на ад Жызнеўскай Яніны Францаўны (1911), Герасімовіч Меланні Флёрыянаўны (1930), Зінкевіч Ядзвігі Валяр’янаўны (1913). ФЭ 646258 - Жніця, жнейкі, не стаіця (жніўная)
Зап. у 1987 г. у в. Казлоўшчына Ашмянскага р-на ад Буйкоўскай Марыі Андрэеўны (1909). ФЭ 646257 - Гудзяць нашы палуднічкі («як жыта пойдуць жаць»)
Зап. у 1978 г. у в. Любча Навагрудскага р-на ад Равінскай Сафіі Міхайлаўны (1917). ФЭ 2Е038 / 12 - Кавала зялюля, кавала («жніво»)
Зап. у 1991 г. у в. Займішча Мастоўскага р-на ад Саўчук Зосі Міхайлаўны (1921, в.Зачэпічы). ФЭ 2Е306 / 12 - Ой, я іду дарогаю («лета», жніўная)
Зап. у 1991 г. у в. Стукалы Мастоўскага р-на ад Сухоцкай Зінаіды Васільеўны (1925). ФЭ 2Е308 / 40 - Маладая малодачка («жніўная»)
Зап. у 1992 г. у в. Крывічы Іўеўскага р-на ад Гарэлік Алены Іванаўны (1913). ФЭ 646446 - Зайдзі, зайдзі, хмароначка («жніво»)
Зап. у 1978 г. у в. Лелюкі Іўеўскага р. ад Грыбоўскай Амілі Антонаўны (1902) ФЭ 2Е038 / 55 - Жнейкі, дамой («жытняя, як да хаты ішлі»)
Вы пелі жытнія песні, калі жалі? (каментарый пра выканане жніўных)
Зап. у 2011 г. у в. Падольцы Астравецкага р-на ад Лось Каміліі Браніславаўны (1931). ФЭ 1Е322 / 9, 10 - Пажынайця, жнейкі маладыя («жытняя»)
Зап. у 2011 г. у в. Падольцы Астравецкага р-на ад Лось Каміліі Браніславаўны (1931). ФЭ 1Е322 / 8 - Да ўжо слонінька за лес коціцца («жніўная», умоўна-прымеркаваная)
Зап. у 2011 г. у в. Ізабеліна Астравецкага р-на ад Шкабара Дануты Іосіфаўны (1946), Іваніцкай Люцыі Іосіфаўны (1950, в. Келёйці), Мацкевіч Сабіны Людвікаўны (1934, «з-пад Астраўца»), Мацкевіч Інэсы Станіславаўны (1971), Броўка Марыя Уладзіміраўна (1936, Рэчыцкі р-н). ФЭ 1Е339 / 3 - У нас толькі як пачыналі жаць (расказ як пачыналі і канчалі жаць)
Пажалі жыта, пажнём і ярку («дажыначная»)
Прышлі мы пад ганак (рацэя)
Зап. у 2011 г. у в. Быстрыца Астравецкага р-на ад Макевіч Марыі Браніславаўны (1940; расказ, спеў, рацэя), Сымановіч Яніны Іосіфаўны (1927), Тамашэвіч Гэлены Антонаўны (1935, в. Кланішкі), Віюк Станіславы Адамаўны (1926). ФЭ 1Е324 / 19, 20, 14. - Тока што мы хадзілі маме памагалі (расказ пра дажынкі)
Зап. у 2011 г. у в. Міхалішкі Астравецкага р-на ад Корвель Уладзіславы Яфімаўны (1938, в. Бабічы). ФЭ 1Е319 / 20 - В нас сягодня дажыначкі («дажынкі»)
Зап. у 1987 г. у в. Доргішкі Ашмянскага р-на ад Янушкевіч Яніны Антонаўны (1929), Вайцеховіч Сафіі Флёрыянаўны (1921), Вайцеховіч Браніславы Іванаўны (1928), Янушкевіч Галіны Іванаўны (1930). ФЭ 646254 - Як пан паню абымая («дажынкі»)
Зап. у 1987 г. у в. Чуркі Ашмянскага р-на ад Місюкевіч Вольгі Фадзееўны (1910). ФЭ 646272 - У нас сягодня дажыначкі («дажынкі»)
Зап. у 1987 г. у в. Крэва Смаргонскага р-на ад Магер Мар’і Тарасаўны (1916), Астаповіч Лідзіі Восіпаўны (1918), Барташ Соф’і Антонаўны (1916). ФЭ 646276 - Забядавала маладая удоўка («пакосная», умоўна прымеркаваная)
Зап. у 2011 г. у в. Жукойні Жалядскія Астравецкага р-на ад Мацясовіч Яніны Уладзіславаўны (1936, г. Пярон /Péronne/, Францыя). ФЭ 1Е313 / 17 - Kap aš mažas buvau, šili ožkas ganiau («пастухоўская», «па-літоўску спявалі»)
Зап. у 2011 г. у в. Петрыкі Астравецкага р-на ад Мажэйка Марыі Юльянаўны (1923, в. Гіры). ФЭ 1Е331 / 28 - Да ўжо позненька, да ні раненька («жніво, асенняя»)
Зап. у 1987 г. у в. Плябанцы Ашмянскага р-на ад Жызнеўскай Яніны Францаўны (1911), Герасімовіч Меланні Флёрыянаўны (1930), Зінкевіч Ядзвігі Валяр’янаўны (1913). ФЭ 646258 - Ой, каціліся да два яблычка («восеньская»)
Зап. у 1987 г. у в. Карабы Ашмянскага р-на ад Мазалёвай Меланні Валяр’янаўны (1936) ФЭ 646280 - Чаго, лосейка, чаго, сівенькі («восеньская»)
Зап. у 1987 г. у в. Крэва Смаргонскага р-на ад Магер Мар’і Тарасаўны (1916), Астаповіч Лідзіі Восіпаўны (1918), Барташ Соф’і Антонаўны (1916). ФЭ 646276 - Ой, крапіва, ой, зялёная («восеньская»)
Зап. у 1978 г. у в. Любча Навагрудскага р-на ад Равінскай Соф’і Міхайлаўны (1917). ФЭ 2Е38 / 14
Звязаныя лакацыі
- в. Горная, Ашмянскі раён (Гольшанский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Пашкішкі, Ашмянскі раён (Гольшанский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Карабы, Ашмянскі раён (Гольшанский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Доргішкі, Ашмянскі раён (Гольшанский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- аг. Крэва, Смаргонскі раён (Кревский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Петрыкі, Астравецкі раён (Гервятский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Урцішкі, Іўеўскі раён (Ивьевский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Старчаняты [Старчанята], Іўеўскі раён (Моринский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Грыцкавічы, Зэльвенскі раён (Зельвенский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Грабава, Зэльвенскі раён (Деречинский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- аг. Варняны, Астравецкі раён (Ворнянский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Новая Казакоўшчына [Новая Казакоўшчызна], Воранаўскі раён (Радунский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Салішкі, Воранаўскі раён (Радунский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Крывічы, Іўеўскі раён (Моринский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- Вострава, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Рудзевічы, Зэльвенскі раён (Доброселецкий c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Быстрыца, Астравецкі раён (Трокеникский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- аг. Міхалішкі, Астравецкі раён (Михалишковский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- гп Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Латэўка, Іўеўскі раён (Лелюкинский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Ланцавічы, Мастоўскі раён (Куриловичский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Ізабеліна, Астравецкі раён (Островецкий c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Нацкава, Мастоўскі раён (Куриловичский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Займішча, Мастоўскі раён (Куриловичский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Стукалы, Мастоўскі раён (Голубовский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Плябанцы, Ашмянскі раён (Гольшанский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Асаўляны [Асаўляне], Мастоўскі раён (Мостовский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Казлоўшчына, Ашмянскі раён (Гольшанский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Лелюкі, Іўеўскі раён (Лелюкинский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- аг. Падольцы, Астравецкі раён (Подольский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Чуркі, Ашмянскі раён (Гольшанский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- в. Жукойні Жалядскія [Жукойні Жаляцкія; Жукойні Жэлядскія], Астравецкі раён (Спондовский c/c), Гродзенская вобласць, Беларусь
- Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Гродзенская вобласць, Беларусь
- Беларусь
- Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Астравецкі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
- Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.