Выданні → Выданне:
Вяселле: Мелодыі / [Уклад. і сістэм. напеваў: З. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева; Рэдагаванне напеваў З. Я. Мажэйка; Рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 628 с. (БНТ / АН БССР, ІМЭФ).
Вокладка
Анатацыя
Гэты том – найбольш поўны збор напеваў традыцыйнага беларускага вяселля. У яго ўвайшлі лепшыя ўзоры беларускіх вясельных песень з усіх музычна-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Усходняга, Заходняга, Паўночнага (Паазер'я), Паўднёвага (Палесся), Цэнтральнага)
;большая частка напеваў друкуецца ўпершыню. Тыпалагічная сістэма песеннага меласу пададзена ў дынаміцы яго мясцовых праяўленняў, што раскрывае велізарнае стылявое багацце і мастацкую дасканаласць музычнага кампанента старажытнага рытуалу. Матэрыялы тома суадносяцца з тамамі «Вяселле: Абрад», «Вяселле: Песні» (у шасці кнігах).
Разлічаны на этнамузыколагаў, фалькларыстаў, дыялектолагаў, кіраўнікоў фальклорных калектываў, усіх аматараў народнага мастацтва.
Тыраж 1 220 экз.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.