::
Як пашла страла да й удоўж сяла / песня, тэкст,аўдыё — Пірэвічы, Жлобінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пашла страла да й удоўж сяла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«вясной», балада, спеў і каментарый

Поўны тэкст
Як пашла страла да й удоўж сяла,
*Ай, люлі-люлі, да й удоўж сяла. (Рэфрэн)
Ўбіла молайца, ніжанатага.
Халасценькага, маладзенькага,
Па тум молайцу некаму плакаці,
Прыляцела да тры ластаўкі,
Ай, адна села да у ножачках,
Другая села у галовачках,
Трэцяя села на шчыром серцы,
Што у ножачках то жана яго,
У галовачках то сястра яго,
На шчыром серцы то мамка яго,
Сястра плача ад году до гаду,
Мамка плача ат веку да вяку,
Жэна плача з рання да ‘беда,
А пабедаўшы да пашла ў садок,
Да пашла ў садок да звіла вянок,
Да й звіла вянок, да й пашла ў танок,
Ай, у том танку трох палюбіла,
Трох палюбіла, ўсіх падарыла,
Аднаму дала шаўковый платок,
Другому дала золат персцянёк,
А за трэцяга да сама пашла.

* Рэфрэн «Ай, люлі-люлі» паўтараецца пасля кожнага радка з другім яго падрадкоўем
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2026 17:09:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.