::
Што на нашым, што на нашым на шырокім возяры / песня, тэкст,аўдыё — в. Кіцін, Жлобінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Што на нашым, што на нашым на шырокім возяры
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«велікодная», «карагод водзяць», спеў і каментарый

Поўны тэкст
Што на нашым, што на нашым на шырокім возяры,
Плавала, плавала стада гусей шэранькіх.
Стада гусей шэранькіх,
Ўперадзі, ўперадзі белая лябёдачка,
Белая лябёдачка,
‘дкуль узяўся, ‘дкуль узяўся,
Шэры сялязенячка.
Серы сялязенячка, ўзяў загнаў разам,
Ўсіх гусей па возяру.
Ўсіх гусей па возяру, сабе ўзяў, сабе ўзяў
Белаю лябёдачку.
Белаю лябёдачку, ўзяў яе, ўзяў яе
За правае крылляйка.
За правае крылляйка, за права, за лева
За сызаю перачку.
За сізаю перачку, крыкнулі, крыкнулі
Ўсе гусі на возяры.
Ўсе гусі на возяры, німа нашай, німа нашай
Белянькай лябёдачкі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2026 17:10:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.