::
Як вывіду й луку / песня, тэкст,аўдыё — в. Камарычы (пераіменаваны), Быхаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як вывіду й луку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«вясення, як толькі снег растане», карагодная

Поўны тэкст
Як вывіду й луку, //
На зялёнаю траву.
На зялёнаю траву, //
Чаму, лука, ты ня зеліна?
Чаму, лука, ты ня зеліна, //
Як я маю зеляной быці?
Як я маю зеляной быці, //
Калі мяне дзеўкі топчуць.
Калі мяне дзеўкі топчуць, //
Дзеўкі Тайманоўскія.
Дзеўкі Тайманоўскія, //
Лазовымі лапцішчамі.
Лазовымі лапцішчамі, //
Пяньковымі аборамі.

Як вывіду й луку, //
На зялёнаю траву.
На зялёнаю траву, //
Чаму, лука, ты ня зеліна?
Чаму, лука, ты ня зеліна, //
Як я маю зеляной быці?
Як я маю зеляной быці, //
Калі мяне дзеўкі топчуць, //
Дзеўкі Камарыцкія.
Дзеўкі Камарыцкія, //
Шаўровымі бацінкамі.
Шаўровымі бацінкамі, //
Шаўковымі панчошкамі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2026 17:11:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.