::
Суботачка субор(ы)ная настала / песня, тэкст,аўдыё,ноты — в. Кураполле, Пастаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Суботачка субор(ы)ная настала
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«свадзебная, як сабіраюцца ў суботу»

Поўны тэкст
Суботачка суборная настала,
Суботачка суборная настала,
Млода Леначка ўсіх дзевачак сабарала.
А саб(ы)раўшы, у радочык саджала.
– (і) Садзіціся, мае дзевачкі, ў радочык.
(і) Да савійця мне маладзенькай вяночык.
(і) Сама села маладзенькая между йіх.
(і) Да скланіла галовачкі ніжай ўсіх.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.12.2025 14:04:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.