::
Раскажыце, Валянціна Пятроўна, як у Вас каляды спраўлялі / Пастаі, дзядулячка / песня, тэкст,аўдыё,ноты — в. Кураполле, Пастаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Раскажыце, Валянціна Пятроўна, як у Вас каляды спраўлялі / Пастаі, дзядулячка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
<– Раскажыце, Валянціна Пятроўна, як у Вас Каляды спраўлялі.> А пры мне
ўжо і так што і ні спраўлялі, як я была дзеўка. Эта мама расказывала маладая, яна як была дзеўкай, дык ну Цярэшку жанілі. /.../ Дык вот толька ж па расказу, так жа ж я ня відзела. Ну неяк жа ж там станавіліся ў круг і ўжо хто й сь кім, і Дзед і Баба гэта ўжэ дабіраліся. І тады ловяць: Баба Дзеда ловіць, а Дзед − Бабу. І песню пяець Баба ж ужо «Пастаі, дзядулячка, я твая бабулячка». /.../



Пастаі, дзядулячка,
Я твая бабулячка,
Пашыю кашулячку
Ценькаю, бяленькаю,
Я свайму міленькаму.

Пастаі, дзядулька, ў кутку,
Я табе штонічкі вытку.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.12.2025 14:06:42

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.