::
Ну, вот як у нас гулялі? / Ні ўцікай, дзядуле/ічка! / песня, тэкст,аўдыё,ноты — в. Бабча, Лепельскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ну, вот як у нас гулялі? / Ні ўцікай, дзядуле/ічка!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«Цярэшку жэнюць»

Поўны тэкст
– Ну, вот як у нас гулялі? Мы маладзёж... Вот пры/аходзюць Каляды. На пер-
вый дзень мы... с абеда начынаюцца танцы. <– І якія танцы у вас танцавалі?> –Ну, вабшчэ... Каробачку, вальс, польку, обшчым усякія. Тады, гэта, с абеда
начынаюцца на первый дзень Каляд танцы. Вот. Ну і Цярэшку жэнют тады вечарам ужо. А Цярэшку жэнюць – падбіраюцца: ў каго ухажор – ухажорка. А не вот – хочат жэ любімую ўзяць сабе тожэ дзяўчыну – ну, вот самі парні і дзевачкі згавараваюцца, хто іс кім, і ўсё болей хочуць, каб любімай: мол, мне Дзед, а яму Баба любімая.
<– А калі вот німа ў каго?>
– Тады маладзёж тожа, угаварваюць, каторую ён хочыць дзяўчыну, малец, ей падгаворуць што, мол, давай жаніці Цярэшку і з гэтым мальцам. Ну і вот, тады збіраюцца пары, і жэнім. І «бацькі»...калі-небудзь хто старшыі там... дажа, прымерна старыйшых Бацька із Маткай ужо вядушчымі, а калі-небудзь (я й сама была дзеўкай... там малец) будзем «бацькамі» мы.
Ну і вот жэнім. Набіраімся. Вальс перва круцім. Круцім вальс, а тады стано-
вюцца во гэтак, як у «Мосцік» – парамі, парамі ужо любімамі... ну болей хто
хочыць зь любімымі. І начынаім. Начынаім ужо лавіцца. Перва ловіць Дзед Бабу, вот. А тады Баба Дзеда ловіць. Ну і ўсе пары гэта пераловюцца во гэдак, ну а тады расходзімся, праважают дамоў Дзед Бабу.
Назаўтрага днём, утрам ужо нясуць: мальцы нясуць гарэлку па літру, а дзеўчаты – пячэння, закускі там, усё. А ні было ж з вайны нічога, мы ўжо маладыя былі! Ну хто што.
Ну тады начанаім. Вот як ловімся. Я прымерна лаўлю Дзеда і начанаю яму
піяць. Ходзіш, начынаіш за ім піяць... ну й начынаіш...

Ні ўцікай, дзядулічка,
Я ж твая бабулічка,
А хоць я ножку зламлю,
Сераўно дзядульку ўлаўлю!
А здайся, здайся, дзедзька,
на другіх не заглідайся.
Табе лучшаю ні дадуць,
толька цябе ў стыд увядуць.
На дубо/у зялёнінькім
Зязюля вярцелася.
Далі мне дзядулічку,
якога хацелася.
Сніміця цвяток с акна,
дайця мне дзядульку, як я.
Ой, снялі цвяток(ы) с акна,
ох, далі дзядульку, як я.
А здайся, здайся, дзедзька,
На другіх не заглідайся.
Табе лучшаю ні дадут,
Толька цябе у стыд увядуць.

Ну во гэдак пяю, пяю, а тады пабегаю за ім. А тады дальшы. /.../ Гэта я як яго
лаўлю і яго запейваю. А тады прысяду (пераходзіць на паўголас, потым на шэпт) і ціханька падкрадусю і злаўлю яго, о. Ну а тады ён мяне ловіць.
<– А як ён ловіць?>
– А ён ловіць – нічога ні пяець: ён жы ня ўмеіць!
<– Ну а як ловяць мальцы, дзяўчаты не пяюць другую песню?>
– Не, не пяюць. Толькі мы сваім ужо мальцам пяём.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.12.2025 13:33:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.