::
Калядкі... хлопцы ні хадзілі – дзіўчаткі / Гой-гой, Козачка, гой-гой, серая / песня, тэкст,аўдыё — в. Маргавіца, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Калядкі... хлопцы ні хадзілі – дзіўчаткі / Гой-гой, Козачка, гой-гой, серая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
– Калядкі... хлопцы ні хадзілі – дзіўчаткі. <– Дзіўчаткі? А колькі гадоў ім
было?> – Гадоў зь пітнаццаць ужэ хо-одзюць! Малыя – ды дзе яно пойдзіць?
А так па снягу хадзілі. <– А хадзілі ўдзень ці ўвечары?> – Удзень, удзень. Каляды, як паснедаюць, так і пойдуць тада. <– А вот што Казу там вадзілі, дык кагосьці надзявалі ў Казу? Ну хто такая Каза?> – Надзівалі... Сплятуць рожкі, такой кажух вывірнуць касматай, і рожкі на галаву надзенуць, і гэтак брыкаюць: возьмуць якое палена ці качаргу і па качарге – брык! брык! – па хаце каза брыкаіць. І тады хадзяін хоць што нясець плоціць. <– А Каза толькі брыкаіць ці яна яшчэ што робіць?> – А пяюць дзіўчаты: «Гой-гой, козачка, гой-гой, шэрая»:

Го-гой, Козачка, го-гой, шэрая,
Дзе ты хадзіла, дзе ты блудзіла?
Прахадзілася, прыблудзілася,
Ў новаю хату к(ы) гаспадару,
Гаспадар ыдзеці - калбасу нясець,
І кусок(ы) сала, каб Козка плісала.
Во!

Во! Ето піялі. Я й сама хадзіла малая. <– А па ўсіх хатах хадзілі?> – Па ўсіх,
па ўсіх. Парадак тады, хадзілі-хадзілі. Хто што даваў. Чыя дзеці былі, а чыя ужэ так давалі. Набрыкаіш, напяеш ужо ім. <– А яшчэ што-небудзь пелі?> – Не! На Каляды гэтак толькі брыкалі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2025 02:41:40

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.