::
Ой, нуй-ну, Казёл, вой, нуй-ну, нябож / песня, тэкст,аўдыё — в. Набярэжная, Ляхавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, нуй-ну, Казёл, вой, нуй-ну, нябож
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, ну-й-ну, Казёл,
Вой, ну-й-ну, нябож,
Пойдзем білы свет дзе марозу нет.
Найдзем караля
з караліхаю,
гаспадынячку
з гаспадарыкам.
Дзе Казёл ходзіць,
там жыта родзіць,
дзе Казёл хвастом,
там жыта кустом.
Дзе Казёл нагою,
там жыта капою.
Вой, нуй-ну, Казёл,
вой, нуй-ну, нябож.
Ні заглядайся
ні на ножанькі,
ні на ножанькі,
ні на рожанькі,
На капыцікі
залаценькія
дай на дзяўчатка
маладзенькія.
Глянь, Казёл, ў куток,
там стаіць мачок,
глянь, Казёл, ў другі,
там стаяць крупы.
Ой, нуй-ну, Казёл,
вой, нуй-ну, нябож,
дзе Казёл ходзіць,
там жыта родзіць.
Нашаму Казлу
нямнога трэба:
сем печ пярапеч,
бочку ячменю.
Бочку ячменю,
наверх пячэню,
тры кускі сала,
яшчэ й так мала!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.11.2025 17:32:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.