::
Добры вечар таму, (й) а хто ў етум даму / песня, тэкст,аўдыё — в. Сіманавічы, Глускі раён
Загаловак / інцыпіт
Добры вечар таму, (й) а хто ў етум даму
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«Шчодра пеюць на дварэ, пад акном, ну а Казлы ідуць у хату»

Поўны тэкст
Добры вечар таму й а хто ў етум даму
Сам пан-гаспадар.
Як жа юн сядзіць да й за столікам,
А яго дзеткі дру(о)бныя клеткі,
А яго жана к яму прыгожа.
Гаспадзінька-вутка, варочайся хутка,
Запалі скебачку, да й пайдзі ў клетачку,
Да й гляні ў бачок, там стаіць мачок,
Набяры мачку на тарэлачку,
Нашаму Козьліку на гарэлачку.

Нашаму Козьліку німношка трэба,
Сем печ пярапеч, бочка пшаніцы,
На паляніцы, рэшата аўса,
Наверх кілбаса,
Даць Казе сена, каб Каза села,
Даць Казе сала, каб Каза ўстала.

Падзякуйма Богу і Духу Святому,
Што наша Козінька пажывілася,
Да й хазяіну пакланілася.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.11.2025 19:58:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.