::
Го-го-го, Каза, го-го-го, сера / песня, тэкст,аўдыё — в. Вольніца, Глускі раён
Загаловак / інцыпіт
Го-го-го, Каза, го-го-го, сера
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«шчодры Казе»

Поўны тэкст
Го-го-го, Каза, го-го-го, сера,
Дзе хвост падзела жы? На соль прайіла,
Соль дарагая, Каза залатая
Дзе Каза ходзіці - там жыта родзіці,
Дзе Каза нагою - там жыта капой.

Ню-тка ты Каза жы, ню-тка, нібога,
Ты расхадзіся жы, раз(ы)вясяліса!
Па ўсяму двару, пан-гаспадару жа,
І гаспадыньцэ, і ўсёй сямейцэ,
Цсім малянькім, усім старанькім,
На гарэ ваўчок(ы), з ваўчаняткамі.
На гарэ ваўчок(ы), з ваўчаняткамі.
У даліне Козінька з казяняткамі.
Як скочыў Заяц(ы) - стаў Казу лаяці,
Вох ты, Козінька жы, ні гаспадынька,
Узяла б сярпок, зажала б снапок,
Сваіх дзетачак падгадавала,
Падраўнявала,
Ніц у лозіньку жы ні запысала.

Як лягла спаці - ні магла ўстаці,
Проша што й даці - ці каўбасіцу жы,
Ці паляніцу, ці кусок сала(га),
Штоб Каза ўстала,
Запалі скебку й да й пайдзі ў клетку й,
Набяры мачку жы на тарэлачку,
Нашым Кожлікам на гарэлачку.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.12.2025 14:16:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.