::
Ужэ прыходзяць і скажаць/ Ой, дома-дома сам пан-гаспадар / песня, тэкст,аўдыё,ноты — в. Дуброва, Глускі раён
Загаловак / інцыпіт
Ужэ прыходзяць і скажаць/ Ой, дома-дома сам пан-гаспадар
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«як ходзяць у Казла на Шчадруху»

Поўны тэкст
Ужэ прыходзяць і скажаць: «Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! З Новым
годзікам, з новым празьнічкам! Эты прагуляць, другога праждаць! Пазвольце нашай Казе пагуляць». Ну ужэ там атвячаюць: «Пагуляйце!»


Ой, дома-дома сам пан-гаспадар,
Сам пан(ы)-гаспадар з гаспадынькаю,
Гаспадынька-утка, павярніся хутка,
Запалі сьвечачку, пайдзі ў клецячку,
Пайдзі ў клецячку, да й зірні ў бачок,
Да й зірні ў бачок, там стаіць мачок,
Ой, мачку-мачку на тарэлачку,
Нашаму Козьліку на тарэлачку.
Нашаму Козьліку німножка трэба,
Сем печ пярапеч, бачку гарошку,
Рэшата аўса й наверх калбаса.
Дайця клычок сена штоб Каза села,
Дайця кусок сала, штоб Каза ўстала.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.11.2025 00:08:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.