::
Ну йшчэ Журава...; Ой, жураў-жураву, спадабаў кішку / песня, тэкст,аўдыё,ноты — Рагачоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ну йшчэ Журава...; Ой, жураў-жураву, спадабаў кішку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«вадзілі етую Казу і Журава»

Поўны тэкст
– А раней хадзілі дзеўкі адны ці хлопцы былі з імі?
– У нас хлопцы Казу вадзілі...
– Не хлопцы, мужыкі...
– Журава вадзілі, Казу...
– Каза «го-го-го»...
– Ну йшчэ Журава. Эта ўсё з нашай хаты. У міне браты былі, яны вадзілі етую
Казу і Журава (спявае):

Ой, жураў, жураву,
спадабаў кішку,
Павесіў кішку
на паветушку,
А паветушка
абурылася,
целят пабіла.
Целяты рыкнулі,
за бакі брахнулі.
Людзі пачулі,
папу сказалі.
Поп іс паліцы
за паляніцы.
Пападдзя з печы,
пабіла плечы.

(смяецца) Во, эта Журава так пяюць.
– І Журава рабілі?
– Ага, і Журава здзелаюць. У, які Жураў! Кажух вывярнуць, шыя, хвост.
Папка мой усё дзелаў. І Казу, і Журава – усё ета дзелаў ім. З нашай хаты пойдуць
вечарам. Ну, Цыгані ж хадзілі!
– А як хадзілі мы... у... пападзелаім і рогі, і о-ё-ёй!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.12.2025 14:03:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.