::
Ой, я к вам іду і Казу веду / песня, тэкст,аўдыё — в. Барысаўшчына, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, я к вам іду і Казу веду
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, я к вам іду і Казу веду,
А ў мае Козкі залаты рожкі
Сырная спінка, шаўковая грыўка

О-го-го, Каза, о-го-го, сера,
А за этая мерка скупая,

Мерай ад хваста ці шкурка таўста,
Ці на порт, на два, ці на паўтара,
Ці на чатырі штоб нашу Козачку
Чэрві схапілі.

Ні хадзі, Каза, па загуменню,
Бо нашуй Казе жыты, ячменю.

Дзе Каза нагою - там жыта капою,
Дзе Каза насцыць - там жыта блішчыць,

Устань, Козачка, да й павясялі,
Цару-гаспадару да й пакланіся,
Цару-гаспадару да й пакланіся.

Гаспадар ідзе - калбасу нясе,
Шчэ й кусок сала, штоб наша Козанька
Весёла встала!
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.11.2025 20:18:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.