::
А ў цёмнам лесе, рано-рано, мядзведзь ракаіць / песня, тэкст,аўдыё — в. Дзямешкі, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў цёмнам лесе, рано-рано, мядзведзь ракаіць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«льнавая»

Поўны тэкст
А ў цёмнам лесі, а ў цёмнам лесі,
Рано-рано, мядзведзь ракаіць,
Мядзведь ракаіць, мядзведзь ракаіць,
Рано-рано, дзевак пужаіць,
Ракай ні ракай, ракай ні ракай,
Рано-рано, мы ні баімся,
Толька баімся, толька баімся,
Рано-рано, цёмнінькай ночкі,
Восіньска ночка, восіньска ночка,
Рано-рано, разлука наша,
А йна разлучаць, а йна разлучаць,
Рано-рано, ад таткі, ад мамкі,
А йна пралучаць, а йна пралучаць,
Рано-рано, к свёкру, к свякроўцы,
К свёкру, к свякроўцы, к чужой сямейцы,
Рано-рано, к чужой сямейцы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.09.2025 15:24:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.