::
Як у садзе-вінаградзі цвяты расцвіталі / песня, тэкст,аўдыё — в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як у садзе-вінаградзі цвяты расцвіталі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як у садзі-вінаградзі цвяты расцвіталі,
А па ецім цвітам два парні гулялі.
Аны ходзюць-гуляюць, дзевіц вабіраюць,
А спажалуста, дзівчаткі, с намі прагуляцца.

Мы саскучалі біз вас па саду гуляці,
Буду с мілым гуляці, о глазы піняці,
Што ты, мілы, расхарошы, глаз і ліца мераш,
Я й цебе люблю-жалею, а ты мне ня вераш

Веру, душка, дарагая, веру, ўсё жалею,
За тваю любов такую сем раз пацалую.
А за ету й за цапочку пацалую ў шчочку,
Распашу я, й распашу я шароку даліну.

Я насею й насаджу я чырвонай каліны,
На каліну вецір веіць, каліна й ня зрэіць,
Парэнь з дзевіцай гуляіць, цалаваць ня ўмеіць,
Запрагай, мілы, карэту, я сяду й паеду,

Запрагай, мілы, другую, я сяду ў любую,
Каб і коні вараныя, слугі маладыя,
Каб і селі, песні пелі, міня вісялілі,
Каб і селі, песні пелі, міня вісялілі!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.10.2025 05:27:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.