::
Да й не росці, укропэ / песня, тэкст,ноты — в. Велямічы, Столінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да й не росці, укропэ
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Вясна, кола”

Поўны тэкст

1. Да й не росці, укропэ, (2)
По мойму і городу. (2)
2. Да й не ходзі стары (2)
До мяне молодое, До мяне хорошэе.
3. Бо я старенького (2)
Із даўня не злюбіла. (2)
4. Бо я яго слядкі (2)
Каменем закоціла. (2)
5. Ой, як, ой, як важко, Ой, як, ой, як цяжко
Каменю коціціса. (2)
6. Яшчэ, яшчэ ж важей,
Яшчэ, яшчэ ж цяжей
Старому жаніціса. (2)
7. Да й поросці, укропэ, (2)
По мойму і городу. (2)
8. Да й прыходь, молоды, (2) До мяне молодое, До мяне хорошэе.
9. Бо я й молойчыка (2)
Із даўня полюбіла. (2)
10. Бо я й яго слядкі (2)
Пэрсцёнком закоціла. (2)
11. Ой, як, ой, як лёгко (2)
Пэрсцёнку коціціса. (2)
12. Яшчэ, яшчэ ж лягчэй(2)
Молойцу жаніціса. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.03.2025 17:11:40

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.