::
Ой ты, ластаўка, ластавочачка / песня, тэкст,аўдыё — в. Сарокі, Шчучынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой ты, ластаўка, ластавочачка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой ты, ластаўка, ластавочачка,
Ой, склані, склані, ты галовушку.

Ой, склані, склані, ты галовушку,
Ой, на праваю, ўсё староначку.

А із правае ды на левую,
Ой, на грудзь маю, на грудзь белую.

На грудзях лежаў - цяжэло ўздыхаў,
Цяжало ўздыхаў, ўсё, прашчай, сказаў.

Ой, прашчай, прашчай, ты красавіца,
Красата твая мне наравіцца.

Ой, пайду ў ляскі, жоўтыя пяскі,
Там я буду рваць розавы цвяткі.

А зарву цвяток да зав’ю вянок,
Ўсё свайму дружку на галовушку.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 09:54:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.