::
Oj na mory / песня, тэкст,аўдыё — в. Маршалкі, Валожынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Oj na mory
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, на моры, на сінім Дунаі,
*Віно да віно ж, віно зялёная. (паўтор пасля кожнага радка)
Ляжыць кладка дубовая,
На той кладца слічна паненка,
Слічна паненка - маладая дзеўка,
Бель бяліла - ручкі мыла,
Ручкі мыла, персцень ураніла,
Пайшла ж яна па беражку,
Па беражку, па быстраму,
Паўстрачала яна трох рыбалоўцаў,
Ой, вы, рыбалоўцы, вы малойцы,
Вы паймайце ж рыбу-шчуку,
Рыба-шчука персцянь з’ела,
А што ты нам за дар дасі,
За аднаго сама пайду,
За другога сястру аддам,
За трэцяга - таварышку,
Сама буду панаваці,
Сястра будзе слугаваці,
Таварышка жыта жаці.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Відэафільм, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 22:27:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.