::
Ой ты, масленка-катуха / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
Загаловак / інцыпіт
Ой ты, масленка-катуха
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой ты, масленка-катуха,
Пряцяніся-тка да Духа,
Ой, ё, ой яё,
Працяніся-тка да Дух.

Ой, а з Духа да й Пятра,
Да святога Пакрыва,
Ой, ё, ой яё,
Да святога Пакрыва

А курачка-самасадка,
Ой, не то гняздо звіла,
Ой, ё, ой яё,
Ой, не то гняздо звіла

Ой, не то гнязда звіла,
Йна яечак нанесла
Ой, ё, ой яё,
Йна яечак нанесла

Йна яечак нанесла,
Йна цыплятак вывела,
Ой, ё, ой яё,
Йна цыплятак вывела

Йна цыплятак вывела,
Да ўсё петушочкі,
Ой, ё, ой яё,
Да ўсё петушочкі

А й адзін жэ петушок,
Залацісты грэбяшок,
Ой, ё, ой яё,
Залацісты грэбяшок

Да ён рана й уставаў
Галасіста распёваў,
Ой, ё, ой яё,
Галасіста распёваў

Галасіста рапёваў,
З мілым спаць не даваў,
Ой, ё, ой яё,
З мілым спаць не даваў

Як вазьму я петушка
За правыя крылушка,
Ой, ё, ой яё,
За правыя крылушка

Да й ударю петушка
Аб сырую маць-зямлю,
Ой, ё, ой яё,
Аб сырую маць-зямлю

А вось цебе, петушок,
За ўчорашні вечарок,
Ой, ё, ой яё,
За ўчорашні вечарок

Што ты рана й уставаў,
Галасіста распёваў,
Ой, ё, ой яё,
Галасіста распёваў

Галасіста распёваў,
З мілым спаць не даваў,
Ой, ё, ой яё,
З мілым спаць не даваў
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 10:04:36

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.