::
Ой, сонейка маё жаркае / песня, тэкст,аўдыё — в. Туговищи, Краснинский район
Загаловак / інцыпіт
Ой, сонейка маё жаркае
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой сонейка маё жаркая
ой чаго рана закацілася
Чаго рана закацілася
Ой дачка ў маткі загасцілася
Дачка ў маткі загасцілася
Ой дамоў ісці запазнілася
Ох маменька мая родная
Ой давядзі мяне да доміку
Давядзі мяне да доміку
Да доміку дай да новага
Да доміку дай да новага
Ой да да мілага чарнабровага
Пака мамка аглянулася
Ой чаго дачка павалілася
Ці травушка ножкі спутала
Ой ці расічка лічка вымала
Ні травушка ножкі спутала
Ой не расічка лічка вымала
Баляць ручкі ад работушкі
Ой галовушка ад заботушкі
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.09.2024 09:24:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.