::
Жана й мужа / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Жана й мужа
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Жана й мужа, жана мужа не ўзлюбіла,
жана мужа не ўзлюбіла

Ўзяла ‘травы, ўзяла ‘травачкі купіла
ўзяла ‘травачкі купіла

Свайго жы мужа, свайго мужа й атравіла,
свайго мужа й атравіла.

А ў садочку, а ў садочку схараніла,
а ў садочку схараніла.

Яліною, яліною й абсадзіла,
Яліною абсадзіла.

Расці жы елля, расці елля ой высока,
расці елля ой высока.

Ляжы мілы, ляжы мілы друг далёка,
ляжы мілы друг далёка.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 07:44:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.