::
Ой, гуркыла зязюлечка / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, гуркыла зязюлечка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Сватанне

Поўны тэкст
Ой, гуркыла зязюлечка, ой, у садочку
Прыкланіўшы галовачку, ой, а к лісточку.
Прыкланіўшы галовэчку, ой, пыталыся,
Ой, ці будзіць люта зіма, ой, як лецечка?

Сабіралася ды Ніначка, ой, у святліцу,
Прыкланіўшы галовэчку, ой, а к сястрыцы.
Прыкланіўшы галовачку, ой, пыталася,
А ці будзіць свякровачка, Ой, як мамычка?
А ці будзіць свёкровачка, ой, як татычка?
А ці будзуць дзявярочкі, ой, як браточкі?
А ці будзуць заловэчкі, ой, як сястрыцы?
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.09.2024 16:51:31

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.