Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
НКС - Песні традыцыйнага вясельнага абраду в. Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці
Вокладка
Апісанне
Вясельныя песні ў выкананні носьбітаў фальклору з вёскі Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці рэпрэзентую традыцыю Беларускага Падняпроўя і з’яўляюцца яркім паказальнікам спецыфічных асаблівасцей рэгіянальнай манеры выканання. Іх стылістычныя ўдметнасці заключаюцца ў дамінантнасці прыўзнятых святочных настрояў, маторным характары рытмікі, асобай яркай манеры выканання, перавазе ладоў мажорнага нахілення ў аб’ёме квінты, значнай ролі квінтавай інтанацыі, асаблівай гучнасці і эмацыйнай адкрытасці.
Вясельныя песні суправаджаюць асноўныя этапы вясельнага абраду: сватанне, прыезд маладога да маладой, ад’езд маладой з бацькоўскага дому, вясельны пір, абрадавыя дзеі другога дня. Акрамя ўласна песен, прымеркаваных да ключавых момантаў вяселля, у выканальніцкую традыцыю ўключаны таксама і жартоўныя песні, дражнілкі, адрасаваныя свату, паджанішку, паджанішцам, гасцям. Носьбітамі песеннай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы фальклорнага гурта в. Клін, рэпертуар якога ўключае розныя жанры абрадавай і пазаабрадавай культуры. Адну з цікавейшых старонак гэтага рэпертуару прадстаўляюць менавіта вясельныя песні, якія з’яўляюцца паказальнікам унікальнай, багатай рэгіянальнай традыцыі
Арыгінальная электронная публікацыя: livingheritage.by/nks/4208/
Трэкліст
- Ой, гуркыла зязюлечка (сватанне)
- Ці забыўся ты, Андрэйка (як за нявестай едуць)
- А полем-полем, як морем, а дарогаю як шнурком (як за нявестай едуць)
- А коня, мой конь вараный (малады едзе за маладой)
- Ня стой, Божачка, у парозі (жаніх заяжджае за нявестай)
- А конічак на стаянке гагочыць (як забіраюць нявесту)
- Ня думай, Ніначка, ні гадай (жаніх забірае нявесту)
- У варот бяроза стаяла (як забіраюць нявесту)
- Абсявай, мамачка, абсявай (маладая ад’яжджае ад бацькоўскага дому)
- Дабраныч, мамачка, дабранач (маладая ад’яжджае ад бацькоўскага дому)
- Ой, цешча зяця на вячэру ждала (на 2-гі дзень вяселля)
- Я ўчора была - як роза цьвіла (на 2-гі дзень вяселля)
- А ў нашэга свата (свату жартоўная)
- Казалі-прыехалі, ажно пяшком прыйшлі (у застоллі)
- Паджанішнічак-галуза (дражнілкі)
- У паджанішніка вочы вялікі (дражнілкі)
- Паднявесніцы-пціцы (дражнілкі)
- Галышкі-свашкі (дражнілкі)
- Дадому, сваты, дадому (як гасцей выгяняюць)
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.