::
На рэчаньцы на быстрэнькай / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
На рэчаньцы на быстрэнькай
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Сьпявалі песьні гаспадару, гаспадыні, хлопцу, а вось гэтую песьню спявалі дзяўчыне"

Поўны тэкст
На рэчаньцы на быстрэнькай,
*Зялён, зялён явар, зялён!
Там ляжала кладка вузенька,
На тэй кладца красна паненка,
Красна паненка, малада Алёнка,
Бель бяліла, ручкі мыла,
Златы персьцень ураніла,
Дэй пашла ж яна каля рэчанькі,

Дэй спаткала трох рыбалоўцаў
Вы, рыбалоўцы, красныя малойцы,
Запусьціця шоўкавы сеці,
Дэй злавіце златы персцень.
Я вам буду у вадгодзе
У вадгодзе, у прыгодзе.
За першага - суседачку,
За другога - швагерачку,
За трацяга сама пайду.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 12:10:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.