::
Ішлі хмаркі й ў тры паркі / песня, тэкст — в. Баранава, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ішлі хмаркі й ў тры паркі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст
Статус
неапрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Ужо Прачыста міне, пасля Спаса, ужо ўвосень пелi. Тыя гады не пелi абы-калі якія песьні

Поўны тэкст
Ішлі хмаркі й ў тры паркі,
Адна ж пашла грозна,
Сварылася на мяне матка,
Што я ж хаджу позно.
Хоць сварыса, да ні сварыса:
Мене ж не навучыш,
Каго люблю, за таго й пайду:
Мене ж ні разлучыш.
Ой пі ж, матко, да тую воду,
Што я ж нанасіла,
Любі ж, матко, да таго зяця,
Што я ж палюбіла.
Я ж не буду да вады піці,
Буду праліваці.
Ой не буду да зяця ж любіць,
Буду праклінаці.
Ні пралівай, да матко вады,
Бо цяжко насіці.
Ні праклінай, да матко, зяця,
Я зь йім буду жыці.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 22:30:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.