::
Добры вечар, халодная хатка / песня, тэкст,аўдыё — в. Малы Кудзін, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Добры вечар, халодная хатка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Добры вечар, халодная хатка,
Ня родная ма(тка).
Ні пытаецца ці войстры сярпочкі,
Ці баляць вашы ру(чкі).
А пытаіцца ці многа вы зжалі,
Ці многа коп нажа(лі).
А мы зжалі поля шыракоя,
Жыта йідрано(я).
А нажалі - ні звесці, ні знесці,
Ні ў копы палічыць.
Добры вечар, цёплінькая хатка,
Роднінькая ма(тка).
Ні пытаіцца ці многа вы зжалі,
Ці многа нажа(лі).
А пытаіцца ці войстры сярпочкі,
Ці баляць вашы ру(чкі).
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 19:11:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.