::
Чэраз гай зіляненькі / песня, тэкст,аўдыё — в. Асавец, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Чэраз гай зіляненькі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Чэраз гай зіляненькі бяжыць конь вараненькі.
Бяжыць конь вараненькі, а й за йім наўздагон,
А й за нім наўздагоны маладзенькі Йіван,
Маладзенькі Йіванька, ен і шапачку сьняуша
Ён і шапачку сьняўшэ, кудзеркі рашчасаўшэ,
Як забачыў дзевачку й у вішнёвам садочку,
Й у вішнёвам садочку, й у руцьвянам вяночку:
Дзевачка, душа мая, праймі каня майго,
Піраймі каня майго, каня майго варанога,
Варанога, й і мяне, маладога.
Іванька, душа мая, рада бы я піраняць,
Рада б я піраняці, дак баюся татачкі,
Дак баюся татачкі, родныя мамачкі.
Дзевачка, душа мая, ты ні бойся нікога,
Ты ня бойся нікога, а й пабойся ты Бога,
А й пабойся ты Бога, і мяне, маладога.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 22:16:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.