::
В Рожэство Хрыстово / песня, тэкст,аўдыё — в. Запясочча, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
В Рожэство Хрыстово
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
В Рожэство Хрыстова ангел прыляцеў
Он лецел па небу, людзям песні пел:

Ўсе людзі лікуйце, той дзень торжэствуйце,
Ёсць Хрыстовэ Рожэство. (2р)

Я лечу ад Бога, радасць вам прынёс,
Што ў пячоры цёмнай радзіўся Хрыстос.

Скорэй паспяшайце, младзенца вітайце
Новага раждзённаго. (2р)

Пастухі ў пешчору первымі прыйшлі
У яслях на саломе Господа найшлі

На коленях палі, Хрысту дары далі
Новаму раждзённаму (2р)

Ірод нечасцівы пра Хрыста ўзнаў
І ўбіць младзенца воінаў паслаў

Ўсех дзецей убілі, мечы прытупілі
А Хрыстос ў Егіпце быў (2р)

Многа мы грэшылі, Спасе, прэд Табой
Ўсе мы людзі грэшны, Ты адзін святой

Просці согрешэння, дай нам обнавленне,
Ёсць Хрыстова Ражэство! (2р)
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.04.2024 07:55:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.