::
Ай, калядачкі, нашы нежачкi / песня, тэкст,аўдыё — п. Бобр, Крупскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай, калядачкі, нашы нежачкi
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай, калядачкі, нашы нежачкi,
Ой, рана-рана, нашы нежачкі,

Ай, завеелі ў карчму сцежачкі,
Ой, рана-рана, ў карчку сцежачкі.

Ай, Калядачкі, прабліжыціся,
Ой, рана-рана, прабліжыціся.

Ай, калбасачкі паліжыціся,
Ой, рана-рана, паліжыціся.

Нам Піліпаўка надакучала,
Ой, рана-рана, надакучала.

Нас Піліпаўка пазамучала,
Ой, рана-рана, пазамучала.

А ўсё сена ды павывалакла,
Ой, рана-рана, ды павылакла.

З клеці жыта ўсё павысапала,
Ой, рана-рана, ды павысапала.
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 09:54:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.