::
Камора, каморанька звінела / песня, тэкст,аўдыё — в. Pawłowicze, Powiat sokólski
Загаловак / інцыпіт
Камора, каморанька звінела
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Камора, каморанька звінела,
маладая дзеванька сядзела. //

Сваю русу косаньку часала,
Велікую думаньку думала. //
Дробненькімі слёзкамі плакала.

Ой, зазвала ойчанька ў камору,
-Ні аддавай, ойчаньку, на долю. //

-Як жа ж цібе, дочанька, ні аддаць
Наехала госційкаў, хочуць узяць.
Наехала госцікаў семдзісят пяць,
Папушчалі конікі ў вішнёвы сад. //

-Ніхай тыя конікі паходзяць,
Маю дробну рутаньку пабрудзяць.
Ніхай тая рутанька ні лежыць,
Ніхай маё сэрданько ні баліць. //
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 04:29:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.