::
А ў полі крынічэнька, вецер воду разлівае / песня, тэкст,аўдыё — в. Synkowce, Powiat sokólski
Загаловак / інцыпіт
А ў полі крынічэнька, вецер воду разлівае
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ў полі крынічэнька,
вецер воду разлівае,
Гэй-гэй, вецер воду разлівае,

маладая дзеўчынэнька
сваю долю праклынае
Гэй-гэй, сваю долю праклынае.

Ой не відна мая доля,
Толькі відна мая маці
Гэй-гэй, Толькі відна мая маці

За кагож я ні хацела,
Треба ні оддаці,
Гэй-гэй, треба было ні аддаці.

А я цібе ні аддала,
Толькі цебе пріюціла,
Гэй-гэй, толькі цебе пріюціла.

Як сівую зезюленьку,
За ручэньку пріручыла,
Гэй-гэй, за ручэньку пріручыла.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.09.2024 18:54:35

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.