::
Пайшла цёшча к зяцю ў госці / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Пайшла цёшча к зяцю ў госці
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Пайшла цёшча к зяцю ў госці,
Сваю гутарку вядзе,
Як маей даццэ Гэленцы жыццё замужам ідзе? //

Дачка плачэ і ўздыхаіць,
Мужа гане і кляне,
А бадай яго халера, прама жыць мне ні дае. //

Ах ты, мамінька радзіма,
Я ў яго ні за жану,
На работу рана будзіць, прама жыць я ні магу. //

Ах ты, дочка, ты дурная,
Чорт яго з работай з той,
Ты па хаце шавяліся, ліш бы толька ты ня стой. //

А зяць дверы атвіраіць,
Ну ты, цёшча, павучы,
А за добраю навуку і папругай па плячы. //

Вот узяў ды зяць і цёшчу,
Да й у борану запрог,
Забрыжджалі ў цёшчы пяты, пыл пакурыўся з-пад ног. //


Цёшча пёрла і крычала,
Пад канец прасіцца стала,
Кінь, зяць, пушку, кінь, зяць ляску, пусці цёшчу на пупаску! //

Вот адпроў ды зяць і цёшчу,
Як ударыў бізуном,
Ціраз поле, ціраз жыта, прама к дзеду перуном. //

Ах ты, стары, ты стары да,
Ідзі дочку выручай,
Наша дочка прападаець, там ёсць кат, а ні зяць. //

Стары слухаў зубы сцяўшы,
Добра, баба, ўмееш плесць,
А на рэшце кій узяўшы і за зяця валіць цесць. //

Ах ты, папінька радзімы,
Я ў яго ні за жану,
На работу рана будіць, прама жыць я ні магу. //

Ох ты дочка, ты ж дурная,
Біз работы як жа жыць!
Трэба рупіцца, старацца, трэба й мужам даражыць. //

Ён жа ж мальчык ні разбойнік,
Ні п’яніца, ні гультай,
Аставайцесь, дзеткі, з Богам, за зубам язык трымай! //

А зяць к дзверы прытуліўся,
Вуха к клямке прылажыў,
І па дробнаму падслухаў, што цесць жонке гаварыў. //

Патом дверы атвіраець,
Пячы, баба, кілбасу,
Пасядзі, стары, нямножка, я й гарэлкі прынясу. //

Засквярліся ў печы скваркі,
Забражджала скварада,
З рук у рукі пашлі чаркі, чэсць такая, што біда. //

Вось ты, папінька радзімы,
Ты на нас не забывай,
Во, дарым цібе на памяць трохпудовы каравай. //

Баба, рукі закасаўшы,
Смотрыт - стары чуць брэдзёт,
Верна, борану таскаўшы, з хамутом дамоў ідзёт. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 05:56:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.