Вокладка

Дзе паслухаць

Апісанне

Рэліз складаецца зь вясельных песень і найгрышаў, якія былі запісаныя ў экспэдыцыях беларускім паэтам і краязнаўцам Сяргеям Панізьнікам у 1968-1969 гадах у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці (вёскі Лявонпаль, Бабышкі, Даўгінава). Гэтыя песьні сьпявалі больш за паўстагодзьдзя таму, зь імі адзначалі вясельлі, іх перадавалі з вуснаў у вусны. Дыск дапоўнены брашурай, у якой даюцца тлумачэньні этапаў цырымоніі вясельля, і кожны этап суправаджаецца песьняй: апрананьне нявесты і жаніха, расчэсваньне касы нявесты, бласлаўленьне і адорваньне нявесты і жаніха, зборы і паездка жаніха за нявестай, чаканьне прыезду жаніха і яго сустрэча ў хаце нявесты.

У брашуры ёсьць усе тэксты песень, а таксама камэнтары кандыдата мастацтвазнаўства Тацяны Бярковіч. «Вясельнае выданьне» дапоўнена прыгожымі здымкамі, зробленымі Сяргеям Панізьнікам у тым жа жніўні 1969-га. Кружэлка спадабаецца навукоўцам, этнографам, усім, хто цікавіцца стражытнымі абрадамі і традыцыямі, і, канечне, маладзёнам, якія хочуць зрабіць сваё вясельле ў беларускім стылі. Брашура перакладзеная на ангельскую мову, таму можа стаць добрым падарункам для замежнікаў.

  1. Ці любіш, сваточак, парасяцінку? / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  2. Хваліўся сваточак сваёй жаною / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  3. Хадзі, дачушка, будзем вячэраць з табою / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  4. Факстрот "Маленькая Мары" / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  5. Проша, госцікі, проша / песня, тэкст,аўдыё — в. Даўгінава, Мёрскі раён
  6. Полька "на лён" / найгрыш, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  7. Полька "Танцуй, весяліся" / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  8. Пераксціся, мой брацетка, ў парозе / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  9. Паспішайся, Генічка, паспішайся, малада / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  10. Палівая ябланка / песня, тэкст,аўдыё — в. Бабышкі, Браслаўскі раён
  11. Пайшла цёшча к зяцю ў госці / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  12. Марш для маладых "за стол" / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  13. Марш "Як дораць маладую" / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  14. Кракавяк / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  15. Кацюша / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  16. Ды пайшло сонійка па-за лесейку / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  17. Ды дай жа Божа табе ды раі раілісі / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  18. Ды выйдзем паслухаем / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  19. Да паедзем мы дамов / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  20. Да высок сваток, высок / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  21. Вы госцікі любыі маі, просім вас / песня, тэкст,аўдыё — в. Бабышкі, Браслаўскі раён
  22. Вот паслухайці людзі / песня, тэкст,аўдыё — в. Лявонпаль, Мёрскі раён
  23. Вальс пра вальс / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  24. Вальс "Чурылаўскі" / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  25. Вальс "На сопках Маньчжурыі" / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  26. Вальс "Літоўскі"-2 / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  27. Вальс "Літоўскі"-1 / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  28. Вальс "Залатыя горы" / найгрыш, тэкст,аўдыё — х. Ліпава, Шаркоўшчынскі раён
  29. Баярачкі, спадманачкі вы мае / песня, тэкст,аўдыё — в. Бабышкі, Браслаўскі раён
  30. Ай, бела свацця, бела / песня, тэкст,аўдыё — в. Бабышкі, Браслаўскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.12.2024 00:53:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.