::
Ды пойдзем, сястрыца, з гары на далінку / песня, тэкст,аўдыё — Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ды пойдзем, сястрыца, з гары на далінку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ды пойдзім, сястрыца, з гары на далінку,
*Ночка малая, Купальная! (паўтор пасля кожнага радка),
Наберам, сястрыца, жоўтага пясочку,
Пасеем, сястрыца, на таткавай ніўцы,
Пясочку ня ўзайці, мне ў таткі ня быці,
Ды пойдзем, сястрыца, з гары на далінку,
Наберам, сястрыца, жоўценькай пшаніцкі,
Пасеем, сястрыца, па свёкара ніўцы,
Пшаніцка узойдзець, мне ў свёкаркі быці.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 10:34:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.