::
Віўся віхор / песня, тэкст,аўдыё — в. Рагозы, Усвяцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Віўся віхор
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Віўся віхор, віўся віхор, над быстрой рякой, віўся віхор.
Віўся віхор над быстрой рякой.

Пытаўся брат, пытаўся брат, жэ радну сястру, пытаўся брат.
Пытаўся брат жэ радну сястру.

-Сястрыца й родныя, а ты дзе была, сястрыца,
Родныя, ты дзе й была?

-Брацец мой родненькі, калідоры мяла, ой, брацец мой,
Родненькі, калідоры мяла.

-Сястрыца й родныя, ты й ці выміла, сястрыца,
Родныя, ты й ці выміла?

-Брацец мой родненькі, ай, чысцюшэнько, ой брацец мой,
Родненькі, ай, чысцюшэнько.

-Сястрыца родныя ты й ці веда(ы)ла, ой, сястрыца,
Родныя ты й ці ведыла?

-Брацец мой родненькі, я й ня ведыла, брацец мой,
Родненькі, я й ня ведыла.
Брацец мой родненькі тут не так как у нас, брацец мой,
Родненькі, тут не так как у нас,
Заўтрекаюць, заўтрекаюць как абедыюць, заўтрекаюць,
Заўтрекаюць как абедыюць.
Абедыюць, абедыюць, как вечеряюць, абедыюць,
Абедыюць как вечэреюць.
Вечэреюць, вечэреюць, петухі паюць, вечэреюць,
Вечэреюць, петухі паюць.
Спаць ла(ы)жацца, спаць лыжацца, добры людзі ўстаюць, спаць лыжацца,
Спаць лыжацца, добры людзі ўстаюць.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.09.2024 13:35:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.