::
На граной нядзелі русалкі сядзелі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
На граной нядзелі русалкі сядзелі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
На граной нядзелі русалкі сядзелі,
Ой, рана-рана, русалкі сядзе(лі).
Русалкі сядзелі, на Бога глядзелі,
Ой, рана-рана, на Бога глядзе(лі).
А Бог сына жэня, Ілля дочку аддае,
Ой, рана-рана, Ілля дочку адда(е).
На новым агародзе пшаніца стаяла,
Ой, рана-рана, пшаніца стаял(а).
Пшаніца стаяла, каласком махала,
Ой, рана-рана, каласком маха(л).
Дзевачкі, вы сястрычкі, падайця і вадзічкі,
Ой, рана-рана, падайця і вадзі(чк).
Падайця і вадзічкі з халоднай крынічкі,
Ой, рана-рана, з халоднай крыні(чк).
Цяжка мне стаяці, каласком махаці,
Ой, рана-рана, каласком маха(ці).
Дзевачкі-сястрычкі, вы міне сажніця,
Ой, рана-рана, вы міне сажні(ця).
Вы міне жэ ж сажніця, ў снапы палажыця,
Ой, рана-рана, й у снапы палажы(ця).
Снапкі павяжыця, ў копачкі складзіця,
Ой, рана-рана, ў копачкі складзі(ця).
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 23:02:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.