::
Пакукай, зязюлька, а ў лясе, ў лясочку / песня, тэкст,аўдыё — в. Негаўка, Буда-Кашалёўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Пакукай, зязюлька, а ў лясе, ў лясочку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

граная

Поўны тэкст
Пакукуй, зязюлька, й а ў лясе, ў лясочку,
Ой, рана-рана, й а ў лясе, ў лясо(чк).
А ў лясе, ў лясочку, ў зіляном гаёчку,
Ой, рана-рана, ў зіляном гаё(чк).

Пабывай, мой татка, у маём дамочку,
Ой, рана-рана, й у маём дамо(чк).
Паслухай, мой родны, хто ліхі, а хто добры,
Ой, рана-рана, хто ліхі, а хто до(бр).

Я сама ня ліха, ўсё ліхой станоюць,
Ой, рана-рана, усе ліхой стано(юць).
Ўсе ліхой станоюць, пра міне гаворюць,
Ой, рана-рана, пра міне гаво(рюць).

Пра міне гаворюць што ні даў Бог долі,
Ой, рана-рана, што ні даў Бог до(лі).
Што ні даў Бог долі ні ў полі, ні ў доме,
Ой, рана-рана, ні ў полі, ні ў до(ме).

Ні ў полі, ні ў доме, ні ў маём падвор’е,
Ой, рана-рана, ні ў маём падвор’е.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 11:58:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.