::
Да парадзіла да мене маці да маленьку й ад роду / песня, тэкст,аўдыё — в. Закальное, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да парадзіла да мене маці да маленьку й ад роду
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Да парадзіла да мене ма-аці да маленьку й ад род(у)
Да маленьку й ад ро-ду
І вкінула да мене ж ма-ці й у халоднуя вод(у).
Й у халоднуя во-оду
Ой аддала да мене маці да к велікаму род(у).
Да к велікаму ро-оду, род вялікі,
Род бага-ты, а свекроўка ліха.
А свякроўка ліха-ая, мой міленькі неўдале-нькі,
А сама ай молада(й).
Я сама й молада-ая, а мой міленькі неўдале-енькі
Разліл мое сьлёз.
Разліл мое слё-озы, слёзы мое да гарачы-ые,
Марне пропада(юць).
Марне прапада-аюць, і в кут падуць да на бела мо-рэ,
То морэ праліва(юць).
То морэ проліва-юць, і в кут падуць да на белый ка-мень,
Тоо камень прабіва(юць).
То камене прабіва-аюць, ёсць у міне два браці-ікі,
З. роду не быва(юць).
З роду не быва-юць, да селом едут да не зае-эдут,
Да на лесе начу(юць).
Да на лесе начу-юць, дрова секуць да й агонь кла-адуць,
Да вячэру гату(юць).
Да вячэру гату-юць, да яны ж маю горкую до-олю
Да чэрэз людзі чу(юць).
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 10:59:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.