::
Як загуду-загуду / песня, тэкст,аўдыё — в. Малыя Гарадзяцічы, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як загуду-загуду
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як загуду-загуду, ой, як загуду-загуду,
Эх я тутака не буду,
Туда людзі й урагі, ой, туда людзі й урагі,
Ўсе на мяне наляглі.
Пайду ў поле я гуляць, ой, пайду ў поле я гуляць,
Ой себе радзіну шукаць.
Усё поле абышла, ой, я ўсё поле абыйшла,
А себе роду не найшла.
Только найшла былінку, только найшла былінку,
Ой сваёй мамке на елку.
Устань, мамка, не лежы, устань, мамка, не лежы,
Ой, майму гору й памажы.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 18:12:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.