::
А спасіба кавалю / песня, тэкст,аўдыё — в. Прыазёрная, Шумілінскі раён
Загаловак / інцыпіт
А спасіба кавалю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А спасіба кавалю, а спасіба кавалю
Што скаваў нам гульню, //
Ў ручкі ня хукаў, ў ручкі ня хукаў,
І скаваў нам гульню. //
Малаточкам ня стукаў, //
І скаваў нам гульню. //

Як б’е то бабку, //
Я б і ў бабкі не браў. //
Ні часта ходзіць, ні многа носіць
Ні праведаваець, ні праведаваець

Як б’е то кумку, //
Я б і ў кумкі ні браў,
Ні часта ходзіць, ні многа носіць
Ні праведаваець, ні праведаваець

Як б’е таго кума, //
Я б і ў кумы ні браў,
Ні часта ходзіць, ні многа носіць
Ні праведаваець, ні праведаваець

Як б’е то бабку, //
Я б і ў бабкі ўсё браў. //
І часта ходзіць, і многа носіць,
І праведаваець, і праведаваець

Як б’е то кумку, //
Я б і ў кумы ўсё браў,
І часта ходзіць, і многа носіць,
І праведаваець, і праведаваець.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 17:14:29

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.