::
Будзем мы Цярэшку жаніць / песня, тэкст,аўдыё — в. Старое Сяло, Ушацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Будзем мы Цярэшку жаніць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
І будзем мы Цярэшку й жаніць,
І будзем мы дзядов(ы) лавіць.
Ні ўцікай, дзядулька, пяшком
Запала дарожка сняжком.

Хоць жа я павалюся,
За табой паганюся.
Хоць жа я ножачку зламлю,
Я сваіго дзядульку злаўлю.

Пайду в зялёны садок,
Наламаю ветачак,
Мой дзядок харошанькі
Купіць мне канфетачак.

Пад акном цвяток сіні,
Пад другім сінейшанькі,
Ўсе дзяды красівыя,
А мой красівейшанькі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 19:21:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.