::
Коза / песня, тэкст,аўдыё — в. Перароў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Коза
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
– Шчодры вечор, добры вечор! Дозвольце козу спеваць!
– Пожалуста!
Начынаюць:
– Сею-сею, повеваю, Коноплю посеваю,
Гаспадару хаты дабра жэлаю,
Здароўя, доўгіх гадоў жыцця!
Ну, і тут начынаюць спеваць козу:

Го-го-го, коза, го-го-го, шэра,
Поворачвайса, не забувайса,
Нізко господару дый роскланяйса.

Вот эта коза ужэ начынае танцоваць.
Подходзіць: “Э-э-э!”, тымі рогамі господару кланяецца. І ўпадзе дай лежыць, ногі выцягне.
Тут козанька ўпала, ўпала да і пропала.
Дайце козе сала, шоб каза устала,
А на рожэнькі – два пірожэнькі,
А на хвосцічок – сала кусочок.

От ужэ ты хочш не хочш, ці цебе пірог цэлы, ці цібя булочкі – на два рогі ложыш эту дайку, даеш і сала. А потом:

А ты, козанька, не гаспадынька.
Потом ужэ:
Дзе коза туп-туп, там жыто сем куп,
Дзе коза ногой, там жыто копой,
Дзе коза рогам, там жыто стогам
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 19:59:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.