Даецца абгрунтаванне аўтарскай канцэпцыі адлюстравання каляндарных стыляў у беларускім фальклоры. На аналізе асобных стылевызначальных твораў каляднай, валачобнай, сёмушнай, купальскай паэзіі, замоў і духоўных вершаў з прыцягненнем адпаведных гістарычных фактаў вылучаюцца характэрныя вербальныя маркеры, згодна з якімі ідэнтыфікуецца асноўнае свята года / лета, Навагоддзе / Навалецце, у вялікай часавай прасторы (хрысціянскі перыяд). Паказваецца роля паэтычнай кансервацыі і кантамінацыі ў хрананімізацыі эвалюцыйнага развіцця каляндарнай традыцыі беларусаў. Бібліягр. – 16 назваў.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.