Ой, вясна наша, весняночка (вяснянка). Зап. у 1982 г. эксп. БДАМ (кір. Л. П. Касцюкавец) у в. Судкова Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.; Марозава Марфа Якімаўна (1912 г. н., нар. у Чачэрскім р-не). ФЭ БДАМ. 2Е 235/43.
Весна наша, весняночка,
Дзе твоя дочка Улляна? У!
Улляначка пагнала быську на ранак, У!
На раначкі, пасісь, мой быська, нядзеля, У!
Ў нядзелячку спраду я мычку кудзеля, У!
Кудзелячку старому дзедзьку на рукавічку, У!
Старой каб бабцы на спаднічку, У!
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.