::
Сядзела русалка на белуй бярозі («русалка») / песня, тэкст,аўдыё — Руднае, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Сядзела русалка на белуй бярозі («русалка»)
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
1:01
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Сядзела русалка на белуй бярозі («русалка»). Зап. у 1982 г. эксп. БДАМ (кір. Л. П. Касцюкавец) у в. Руднае Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.; Бельская Надзея Андрэеўна (1911 г. н.). ФЭ БДАМ. 64665.

Поўны тэкст
Сядзела русалка на белой бярозі, 
Ой, рана-рана, ой, на белай бяро(зі).
Да гукала літа, ці паспела жыта,
Ой, рана-рана, ой, ці паспела жыт(а).
Ешчэ лета ні прыйшло - зіма наступіла, 
Ой, рана-рана, ой, зіма наступіл(а).
Мяне, маладзеньку, гуляць ні пусціла,
Ой, рана-рана, ой, гуляць ні пусціл(а).
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Артыкулы, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.