::
Як пашла страла да й і ўдоўж сяла / песня, аўдыё — Пірэвічы, Жлобінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пашла страла да й і ўдоўж сяла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
6:00
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Як пашла страла дай і ўдоўж сяла («пра стралу»). Зап. у 2006 г. эксп. БДАМ (кір. Т. Л. Бярковіч, К. М. Крывашэйцава) у в. Пірэвічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.; Калядзенка Матрона Максімаўна (1915 г. н., п. Пралетарскі, верагодна Чачэрскага р-на). ФЭ БДАМ. 2Е190/17.

Поўны тэкст
Як пашла страла да й удоўж сяла,
Люлі, люлі, да й удоўж сяла.
Ўбіла молайца ніжанатага,
Люлі, люлі, ніжанатага.
Халасценькага, маладзенькага,
Люлі, люлі, маладзенькага.
Па ту молайцу некаму плакаці,
Люлі, люлі, некаму плакаць.
Прыляцела да тры ластаўкі,
Люлі, люлі, да тры ластаўкі.
Ай адна села да й у ножачках,
Люлі, люлі, да й у ножачках.
Другая села у галовачках,
Люлі, люлі, у галовачках.
Трэцяя села на шчыром серцы,
Люлі, люлі, на шчыром серцы.
Што й у ножачках то жана яго,
Люлі, люлі, то жана яго.
У галовачках т сястра яго,
Люлі, люлі, то сястра яго.
На шчыром серцы то мамка яго,
Люлі, люлі, то мамка яго.
Сястра плача ад гаду до гаду,
Люлі, люлі, ад году до гаду.
Мамка плача ад веку да вяку,
Люлі, люлі, ад веку да веку.
Жэна плача з рання да абеда,
Люлі, люлі, з рання да абеда.
А паабедаўшы да пайшла ў садок,
Люлі, люлі, да пайшла ў садок.
Да пашла ў садок, да звіла вянок,
Ой, люлі, люлі, да й звіла вянок.
Да й звіла вянок, да й пашла ў танок,
Ой, люлі, люлі, да пашла ў танок.
Ай у том танку трох палюбіла,
Ой, люлі, люлі, трох палюбіла.
Трох палюбіла, ўсіх падарыла,
Люлі, люлі, ўсіх падарыла.
Аднаму дала шаўковы платок,
Люлі, люлі, шаўковы платок.
Другому дала золат персцянёк,
Люлі, люлі, золат персцянёк.
А за трэцяга да й сама пайшла,
Люлі, люлі, да й сама пайшла.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Артыкулы, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.04.2026 18:22:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.